Такінданг: Будзем абмяркоўваць палітыку і культуру, закусваючы блінамі!

 Аўдыёверсію размовы, у якой Андрусь Такінданг распавядае, як есці моркву, абмяркоўваць вострыя тэмы і не падавіцца, можна паслухаць тут 120224 Takindang_site.mp3

Весці новае палітыка-кулінарнае шоў "Еўрапейская кухня" будзе аўтарка першага беларускага кулінарнага блога і дыпламаваны палітолаг Арына Лісецкая. У першай перадачы ў госці да яе прыйдзе Андрусь Такінданг, лідар гурта "Рэха". 

Еўрарадыё: Вы там будзеце штосьці смачненькае гатаваць?

Андрусь Такінданг: Буду гатаваць, будзе весціся размова. Першая рубрыка прысвечаная не палітычнай, а культурніцка-грамадскай тэматыцы.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, не такая вострая тэма, хоць анансуецца як востра палітычная...

Андрусь Такінданг: Пачатак вырашылі зрабіць “культурны”. Можа гэта і правільна. Затым будуць запрошаныя і амбасадары, і палітычныя дзеячы — будуць больш вострыя гутаркі. 

Еўрарадыё: А стравы, якія вы будзеце гатаваць, — яны будуць вострыя ці лагодныя?

Андрусь Такінданг: Буду гатаваць аўтарскую страву — бліны, рэцэпт каторых у маёй галаве. Іх ніхто не каштаваў, апроч маіх блізкіх сяброў. Гэта будзе раскрыццё аўтарскіх рэцэптаў.

Еўрарадыё: А перчыку туды дадасце?

Андрусь Такінданг: Думаю, што перцу будзе хапаць з размовы. Хаця тэма і будзе культурная, там будуць уздымацца праблемныя пытанні. Не толькі эканоміка і палітыка мае вострыя бакі. І культура, і мастацтва не менш вострыя за эканоміку і палітыку. 

Еўрарадыё: Адкуль увогуле такая ідэя — за морквай размаўляць пра палітыку, пра культуру? Гэта ж падавіцца можна!

Андрусь Такінданг: Наколькі мне патлумачылі, вядучая Арына Лісецкая будзе выконваць ролю хатняй гаспадыні, якая імкнецца ва ўсім разбірацца і кіраваць усімі працэсамі ў дзяржаве. Рэалізоўвае старадаўнюю мару, што кожная кухарка можа кіраваць дзяржаўнымі працэсамі. Думаю, у гэтым ёсць нейкая іронія і нейкі элемент шоў, каб прывабіць гледача, слухача.

Еўрарадыё: Дзе можна паглядзець гэтае шоў?

Андрусь Такінданг: У інтэрнэце. Перадача будзе выходзіць два разы на тыдзень.

Фота http://ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі