Таццяна Каравянкова адмовілася даваць сведчанні на допыце
![Таццяна Каравянкова адмовілася даваць сведчанні на допыце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karaviankova-0708.jpg.webp?itok=FCzW3FDZ)
Журналістку Таццяну Каравянкову дапыталі сёння ў Следчым камітэце. Допыт адбываўся ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, не пусцілі да яе, перадае прэс-служба БАЖ.
Каравянкова адмовілася даваць паказанні. Сёння ўвечары пройдзе ператрус у мінскай кватэры журналісткі, паведаміў яе адвакат.
Журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову затрымалі на тры дні ў рамках крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да інфармацыі агенцтва БЕЛТА. Час затрымання яна правядзе ў ізалятары на Акрэсціна.
Каравянкову затрымалі дома ў яе бацькоў на Гродзеншчыне. Там адбыўся ператрус.
Таксама затрыманыя шэсць супрацоўнікаў партала tut.by — Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ульяна Бабаед, Дзмітрый Бобрык, Ганна Ермачонак.