Сёння ў паўфінале “Еўрабачання” Naviband пазмагаецца за выхад у фінал

Сёння ў паўфінале “Еўрабачання” Naviband пазмагаецца за выхад у фінал

У чацвер, 11 траўня, у Кіеве на міжнародным конкурсе песні “Еўрабачанне-2017” пройдзе другі паўфінал. За выхад у фінал пазмагаецца беларускі гурт Naviband, які выступіць пад 14-м нумарам. Агулам у гэтым паўфінале будзе 18 выканаўцаў. Выступяць таксама прадстаўнікі Сербіі, Аўстрыі, Балгарыі, Даніі, Нарвегіі, Мальты, Македоніі, Венгрыі, Румыніі, Сан-Марына, Нідэрландаў, Харватыі, Швейцарыі, Літвы, Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі. Пра канкурэнтаў беларусаў гл. тут.

Еўрарадыё прааналізавала, як галасавалі краіны з нашага паўфінала ў папярэднія гады. Атрымліваецца, што Naviband можа не хапіць 6 балаў для выхаду ў фінал. Але будзем верыць у лепшае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі