Сёння ў Кіеве пройдзе першы паўфінал “Еўрабачання-2017”

Сёння ў Кіеве пройдзе першы паўфінал “Еўрабачання-2017”

У аўторак, 9 траўня, у Кіеве пройдзе першы паўфінал міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне-2017”. На сцэну выйдуць прадстаўнікі 18 краін — Швецыі, Грузіі, Аўстраліі, Бельгіі, Чарнагорыі, Фінляндыі, Азербайджана, Партугаліі, Малдовы, Арменіі, Латвіі, Албаніі, Ісландыі, Чэхіі, Польшчы, Грэцыі, Кіпра і Славеніі (падрабязна пра іх гл. тут). Яны пазмагаюцца за пуцёўкі ў фінал. Жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 1”, пачатак — у 23.00.

Прадстаўнікі Беларусі — гурт Naviband — выступіць у другім паўфінале, які пройдзе ў чацвер, 11 траўня. Фінал прызначаны на 13 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі