Сёння тры беларускія каманды згуляюць у футбольнай Лізе Еўропы

Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" прыме ірландскі "Сэнт-Патрык", пачатак у 18.30. Салігорскі "Шахцёр" згуляе дома з славенскім "Дамжале", пачатак у 20.30. Жывыя трансляцыі абодвух гульняў запланаваў тэлеканал "Беларусь 5".

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца ў гасцях з венгерскім "Дэбрэцэнам", той жа "Беларусь 5" пакажа матч у запісу, пачатак у 22.30. Адзначым, што “Тарпеда-БелАЗ”, як уладальнік Кубка Беларусі, першы кваліфікацыйны раўнд прапусціла, а “Дынама” і “Шахцёр” у ім атрымалі па дзве перамогі.