Сёння стартуе Уімблдон: Сабаленка пакінула топ-10 рэйтынгу WTA

wtatennis.com
wtatennis.com

У панядзелак, 1 ліпеня, у дзень старту Уімблдонскага тэніснага турніру, WTA апублікавала абноўленую версію сусветнага рэйтынгу. Беларуска Арына Сабаленка займае ў ім 11-ю пазіцыю, а на дзясятае месца замест яе паднялася амерыканка Серэна Уільямс.

Вікторыя Азаранка перад стартам Уімблдона знаходзіцца на 40-м месцы рэйтынгу WTA, Аляксандра Сасновіч — на 32-м, Вера Лапко — на 106-м.

Узначальвае сусветны рэйтынг Эшлі Барці (Аўстралія), на другім і трэцім месцах размяшчаюцца Наомі Осака (Японія) і Караліна Плішкава (Чэхія).

У першым раўндзе Уімблдона Сабаленка згуляе з Магдаленай Рыбарыкавай са Славакіі (139-я пазіцыя сусветнага рэйтынгу), Сасновіч — з румынкай Сімонай Халеп (7), Азаранка — з францужанкай Алізэ Карнэ (51), Лапко — з кітаянкай Ван Цян (15).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі