Сёння мінскія дынамаўцы святкуюць юбілей перамогі ў чэмпіянаце СССР

Футбалісты мінскага "Дынама" роўна 25 гадоў назад дабіліся найвышэйшага дасягнення ў сваёй гісторыі, стаўшы чэмпіёнамі Савецкага Саюза. Лёс залатых узнагарод 45-га чэмпіянату СССР вырашаўся ў апошнім туры. 19 лістапада 1982 года беларускія футбалісты гулялі ў Маскве супраць "Спартака", а іх канкурэнты — кіяўляне — у Ерэване сустракаліся з "Араратам".

У мінчукоў было 45 ачкоў, а ўкраінцы мелі ўсяго на ачко менш. У вырашальнай гульні падапечныя Эдуарда Малафеева прадэманстравалі бліскучы футбол і заслужана перамаглі 4:3, стаўшы чэмпіёнамі СССР.

Перамога кіяўлян над армянскай дружынай не дапамагла ім падняцца вышэй за другое месца, а "бронза" дасталася "Спартаку". Юбілей перамогі дынамаўцы адзначаць 1 снежня матчам з камандай зорак савецкага футбола на полі мінскага футбольнага манежа.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі