Сёння "Дынама" (Брэст) гуляе з "Альтахам", "Дынама" (Мінск) — з "Работнічкамі"

Сёння "Дынама" (Брэст) гуляе з "Альтахам", "Дынама" (Мінск) — з "Работнічкамі"

20 ліпеня беларускія клубы праводзяць матчы ў адказ у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. "Дынама" (Брэст) гуляе з аўстрыйскім "Альтахам", "Дынама" (Мінск) — з македонскімі "Работнічкамі".

Першыя сустрэчы завяршыліся з аднолькавым лікам — 1:1.

Абодва беларускія клубы сёння гуляюць на "хатніх" палях.

Матч "Дынама" (Мінск) — "Работнічкі" (Скоп'е) беларускае тэлебачанне пакажа ў жывым эфіры. Трансляцыя пачнецца ў 17:55 на канале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі