Сёння БАТЭ згуляе з чэшскай "Славіяй" у Лізе чэмпіёнаў

Сёння БАТЭ згуляе з чэшскай "Славіяй" у Лізе чэмпіёнаў

25 ліпеня ў Празе барысаўскі футбольны клуб БАТЭ згуляе супраць мясцовай "Славіі". Гэта будзе першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Паядынак пройдзе на "Эдэн-Арэне", якая ўмяшчае 20800 гледачоў. Гульня пачнецца ў 20.00 паводле беларускага часу. Жывую трансляцыю матча будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". 

Напярэдадні барысаўчане правялі трэніроўку на пражскім стадыёне. Як паведамляецца на сайце БАТЭ, гаспадары папрасілі выкарыстоўваць для заняткаў толькі адну палову поля — каб паберагчы газон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі