Сёлета ў Беларусі будзе скарочаны прыём у навучальныя ўстановы на бюджэт

Сёлета ў Беларусі будзе скарочаны прыём у навучальныя ўстановы на бюджэт

Сёлета ў Беларусі скароціцца прыём на бюджэт у ВНУ і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Пра гэта ў сераду заявіў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч. Паводле яго слоў, “кантрольныя лічбы прыёму скарэктаваныя ў бок памяншэння з улікам рэальнай патрэбы ў кадрах і дэмаграфічнай сітуацыі”.

Каспяровіч паведаміў, што ў прафесійна-тэхнічныя ўстановы на бюджэтную форму навучання збіраюцца прыняць 29700 чалавек, у ВНУ (у тым ліку і на завочнае аддзяленне) — 27100, у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы — 24200 чалавек.

Як інфармуе interfax.by, у 2017 годзе ў ВНУ Беларусі збіраюцца залічыць каля 58 тысяч абітурыентаў. Прыём дакументаў у іх стартуе 12 чэрвеня, а скончыцца 17 чэрвеня. На наступны дзень ужо пачнуцца ўступныя экзамены.

26 красавіка першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш паведаміў, што кошт навучання ў ВНУ стане вядомы бліжэй да пачатку новага навучальнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі