Сёлета Беларусь паставіла ў Расію 10 824 кілаграмы бананаў

Сёлета Беларусь паставіла ў Расію 10 824 кілаграмы бананаў

Уладзімір Пуцін у Мінску 8 чэрвеня падтрымаў прапанову Аляксандра Лукашэнкі разбіць ў Беларусі фруктовыя сады, каб павялічыць экспарт садавіны ў Расію.

"Раскрыю невялікі сакрэт. У закрытым пасяджэнні ён сказаў: давайце мы прафінансуем сады ў Беларусі. Калі ёсць магчымасць, хай лепш вашыя аграрыі вырабляюць яблыкі і іншае (аж да бананаў) і прадаюць у Расію. Я падтрымліваю гэтую пазіцыю", — паўжартам пераказаў Аляксандр Лукашэнка заяву Пуціна.

Зала сустрэла гэтыя словы смехам. Смяюцца з гэтай заявы ў сацсетках і расійскія карыстальнікі. Але, як выявілася, дарма. Толькі за першыя тры месяцы 2016 года Беларусь паставіла ў Расію 10 824 кілаграмы бананаў, пры тым, што закупіла за гэты час 16 829 кілаграмаў. То бок з'елі мы амаль у два разы менш бананаў, чым перапрадалі суседзям. А больш за ўсё бананаў мы паставілі ў Расію ў 2014 годзе — 557 тон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі