Сын Макея ўдзельнічаў у адборы на дзіцячае "Еўрабачанне"
![Сын Макея ўдзельнічаў у адборы на дзіцячае "Еўрабачанне"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000051_1592387fa8114a6d4325845c003f8178_902167.jpg.webp?itok=i8uoF-6K)
Сын міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея Арцём удзельнічаў у адборы на дзіцячае "Еўрабачанне". Ён выступаў у складзе гурта "Нясумны ўзрост" (у ім выступаюць навучэнцы аддзялення эстраднага вакалу сталічнай дзіцячай школы мастацтваў № 2), які прадставіў беларускамоўную песню "Файна", інфармуе TUT.by. У праслухоўванні, якое 20 жніўня прайшло ў Белтэлерадыёкампаніі, паўдзельнічалі 38 выканаўцаў. У лік фіналістаў гурт "Нясумны ўзрост" не трапіў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.