Вы тут

На дзіцячым "Еўрабачанні" прадстаўнік Беларусі выступіць пад нумарам 8

Даніэль Ястрэмскі. Фота: БЕЛТА

19 лістапада ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне". Падчас цырымоніі прайшло і лёсаванне ўдзельнікаў, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Згодна з правіламі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, найперш былі вызначаныя краіны, якія выступаюць пад першым і апошнім нумарамі. Таксама ў ліку першых быў вызначаны нумар, пад якім выступіць краіна — гаспадыня конкурсу.

Даніэль Ястрэмскі з песняй "Time", які выступае за Беларусь, выйдзе на сцэну пад восьмым нумарам. Першай у конкурсе выступіць прадстаўніца Украіны, завяршаць выступы на конкурсе выпала Польшчы.