Лепшы дзіцячы голас Украіны ў эфіры Еўрарадыё!
![Лепшы дзіцячы голас Украіны ў эфіры Еўрарадыё!](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ukr-1911-3.jpg.webp?itok=3em6am_E)
Ужо ў нядзелю, 25 лістапада, у Мінску адбудзецца дзіцячае “Еўрабачанне-2018”. 20 удзельнікаў з усёй Еўропы пазмагаюцца за званне лепшага дзіцячага голасу Старога свету.
Канкурсанткай ад Украіны будзе 11-гадовая Дарына Краснавецкая, якая ўжо прыляцела ў Мінск і нават сустрэлася з амбасадарам сваёй краіны. Дзяўчына праславілася тым, што здолела скарыць журы праекту “Голос. Діти”, выканаўшы песню пераможцы дарослага “Еўрабачання-2016” Джамалы. У нядзелю Дарына Краснавецкая выйдзе на сцэну з песняй “Say Love” з заклікам любіць адзін аднаго.
Колькі часу Дарына прысвячае музычным заняткам? Ці паспявае вучыць урокі і гуляць з сябрамі? Ці цяжка выступаць, ведаючы, што на цябе глядзяць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек? Як стваралася песня? Якія чаканні ад самага знакамітага дзіцячага конкурсу Еўропы?
На гэтыя і іншыя пытанні Дарына Краснавецкая разам са сваёй камандай адказвае ў студыі Еўрарадыё.
Слухаць ці запампаваць падкаст размовы ніжэй.