Вы тут

Сяржанта з Гомеля за дзедаўшчыну асудзілі на 2,5 года "хіміі"

Уладзімір Санковіч. Фота: svaboda.org

21 чэрвеня суд у Гомелі завяршыў разгляд крымінальнай справы па дзедаўшчыне у вайсковай часці 5525 унутраных войскаў. Сяржанта Уладзіміра Санковіча, як піша tut.by, прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай. Яму прысудзілі 2,5 года абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу без канфіскацыі маёмасці.

Таксама маладога чалавека пазбавілі вайсковага звання "сяржант" і забаранілі на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю. Да часу, пакуль прысуд набудзе законную моц, Санковіча адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Як паведамляла Еўрарадыё, пацярпелымі па справе праходзілі пяць шарагоўцаў. Санковіч, як было заяўлена на судзе, сістэматычна збіваў і прыніжаў іх. Аднаго з салдатаў сяржант прымусіў з'есці ўвесь белы хлеб, хаця яму нельга есці такі хлеб паводле стану здароўя. 

На судзе Санковіч цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў пацярпелых.