Сяргей Міхалок заяўляе аб правакацыі (відэа)

Нагадаем, што ролік з'явіўся ў інтэрнэце два тыдні таму. Паведамлялася, што відэа знятае ў расійскім Іжэўску 16 красавіка.



Аднак, як выявілася, інцыдэнт адбыўся 14 красавіка на фестывалі ў нямецкім Вупперталі. Гэта Міхалок пацвердзіў у відэазвароце, які з'явіўся на афіцыйным сайце калектыву. Па словах музыкі, падчас выступу гурта частка агрэсіўна настроеных нецвярозых маладых людзей паводзіла сябе па-хамску: прыставалі да фанатаў, ладзілі некалькі боек, выкрыквалі нацыяналістычныя лозунгі, паказвалі непрыстойныя жэсты, лаяліся матам, сталі абражаць музыкаў і артыстаў.



Па словах Міхалка, гэтыя людзі ніяк не рэагавалі на ветлівыя заўвагі аховы, а пасля сталі паводзіць сябе "яшчэ больш непрыстойным чынам". Лідар гурта "адказаў хулігану на зразумелай яму мове", "абараняючы гонар і годнасць сваіх фанатаў, музыкаў, свае ўласныя гонар і годнасць". Міхалок кажа, што пасля гэтага хуліганы сышлі і "ўсё скончылася мірна і добра".



Як паведамляла Еўрарадыё, дэпутат Дзярждумы Расіі Раман Худзякоў прапанаваў генпракурору Юрыю Чайку забараніць канцэрты "Ляпісаў" у Расіі, грунтуючыся на згаданым відэароліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі