Сяргей Кунцэвіч распавёў, як яго катавалі электрашокерам у СІЗА

Сяргей Кунцэвіч распавёў, як яго катавалі электрашокерам у СІЗА

Фігурант  “справы патрыётаў” Сяргей Кунцэвіч, якога 2 чэрвеня выпусцілі з СІЗА №1, адказаў на пытанні Радыё Свабода пра ўмовы ўтрымання ў турме і пра тое, што адбылося падчас ягонага затрымання.

Паводле Кунцэвіча, маральна ён адчувае сябе здаровым, а вось з фізічным станам “ёсць праблемы”. Ён мае хворыя ныркі і пакуль быў у ізалятары, не мог атрымліваць неякага лекавання.

У СІЗА КДБ ён прабыў 14 дзён і там яго катавалі электрашокерам, спрабуючы даведацца, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Гэта было напярэдадні акцыі 25 сакавіка. Кунцэвіч кажа, што не зламаўся і нічога не выдаў.

Падчас знаходжання ў СІЗА КДБ Кунцэвіч цягам некалькіх дзён трымаў галадоўку. Там яго шантажавалі і пагражалі фізічнай расправай, а таксама збівалі. Пасля гэтага затрыманага перавялі ў турму на Валадарскага.

Сяргей Кунцэвіч мяркуе, што яго выпусцілі, “бо баяцца”. Цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе і не мае права разгалошваць абставіны сваёй справы. Затрымалі яго ў той момант, калі ён падвозіў Міколу Статкевіча на машыне свайго сябра. Бутэлькі з гаручай сумессю, якія потым паказалі па дзяржаўным тэлебачанні, былі туды падкінутыя, распавядае Кунцэвіч.

Пра свае планы ён кажа каротка: “каб не было дыктатуры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі