Сяргей Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў з-за кратаў: "Ідзіце да перамогі!"

Сяргей Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў з-за кратаў: "Ідзіце да перамогі!"

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў з-за кратаў. "Праз нежаданне расстацца з уладай у Беларусі цалкам разгромлена свабода выказваць сваё меркаванне, свабода сходаў, свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, цытуе яго словы "Наша ніва". — Страчаны незалежныя СМІ, праваабарончыя арганізацыі, законнасць і давер да праваахоўчай і судовай сістэмы".

У гэтай сітуацыі беларусы "здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, убачылі велізарную падтрымку за мяжой". "Па сутнасці, ідзе агульнапланетарная рэкламная кампанія Беларусі, — працягвае Ціханоўскі. — Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам гэтую сусветную вядомасць выкарыстоўваць для дынамічнага развіцця дзяржавы, кажу гэта як рэкламшчык з 15-гадовым стажам. Ідзіце да перамогі!".

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з канца вясны 2020 года. Яго судзяць у Гомелі ў закрытым рэжыме. Працэс пачаўся 24 чэрвеня. Ціханоўскага абвінавачваюць  у арганізацыі "масавых беспарадкаў" у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі