Сяргей Чэрачэнь параўнаў сітуацыю ў Мінску з надзвычайным становішчам

Сяргей Чэрачэнь параўнаў сітуацыю ў Мінску з надзвычайным становішчам

Сяргей Чэрачэнь прагаласаваў апошнім з кандыдатаў у прэзідэнты.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады параўнаў сітуацыю ў Мінску ў дзень выбараў з надзвычайным становішчам. Ён звярнуў увагу на ваенізаваныя пасты на ўездзе ў горад, узброеных салдатаў, паўсюдную прысутнасць сілавікоў. Па словах Чэрачня, пра якое "свята" можна гаварыць?

"Гэта кепска, але для цяперашняй Беларусі гэта норма. Таму людзі і галасуюць за тое, каб адбыліся станоўчыя перамены", — цытуе Радыё "Свабода" думку кандыдата.

Чэрачань падкрэсліў, што пазітыўна ставіцца да ідэі платформы "Голас". Але ён адразу прадказваў, што бліжэй да дня галасавання яе заблакуюць. Сам кандыдат не збіраўся фатаграфаваць свой бюлетэнь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі