Вы тут

Сямейны капітал прызначаны амаль 9700 мінскім сем'ям

БЕЛТА

Сямейны капітал у Мінску з 2015 года быў прызначаны 9656 шматдзетным сем'ям. Такую лічбу назвала старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, інфармуе БЕЛТА.

Сямейны капітал — гэта аднаразовая безнаяўная дапамога ў эквіваленце 10 тысяч долараў. Яна налічваецца пры нараджэнні ці ўсынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Сума выдаецца сем'ям для выкарыстання ў Беларусі цалкам або па частках. Выкарыстаць грошы можна на адну ці некалькі мэтаў: паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) ў поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і.

Па словах Рамановіч, у Мінску ёсць сацыяльныя гарантыі для дадатковай падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Летась на гэтыя мэты з мясцовага бюджэту было вылучана каля 10 мільёнаў рубляў. Дарэчы, за год колькасць шматдзетных сем'яў вырасла больш чым на тысячу.