Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
![Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/saramieccievy-1506.jpg.webp?itok=JuGEa-p5)
За ўдзел у пратэстах у 2020 годзе сілавікі затрымалі сямейную пару — Дзяніса і Святлану Шарамецьевых. Звесткі пра гэта з'явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.
Як паведамляюць праваабаронцы, ім абодвум інкрымінуюць артыкул 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.