Сямашка агучыў прагноз, калі можа адкрыцца мяжа Беларусі і Расіі

Сямашка агучыў прагноз, калі можа адкрыцца мяжа Беларусі і Расіі

Беларускі пасол у РФ Уладзімір Сямашка агучыў прагноз, калі можа адкрыцца мяжа Беларусі і Расіі. Ён мяркуе, што адбудзецца гэта ў канцы ліпеня — у пачатку жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Мяжа была закрыта расійскім бокам у сакавіку 2020-га з-за распаўсюду каранавіруса. "Дайшло да таго, што наша родная Расія (падкрэсліваю) закрыла мяжу з Беларуссю", гаварыў тады Аляксандр Лукашэнка, які абураўся дзеяннямі Масквы.

Сямашка ў сваім прагнозе абапіраецца на афіцыйныя даныя Мінска і Масквы пра сітуацыю з COVID-19.

"І па Расіі колькасць тых, хто паправіўся, штодня больш, чым тых, хто захварэў, — кажа пасол. — Па Беларусі такая ж сітуацыя. Мяркую, што мяжа дзесьці да канца ліпеня — пачатку жніўня [2020-га] павінна быць адкрытая".

Уладзімір Сямашка нагадаў, што нядаўна расійскі ўрад дазволіў перасячэнне мяжы вахтавікам, і гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся супрацоўнікі "Беларусьнафты". Паводле яго слоў, беларускае пасольства дагэтуль займаецца перапраўкай на радзіму грамадзян РБ, якія прыбываюць у расійскія аэрапорты з трэціх краін. На ўласных аўтамабілях дыпламаты прывозяць іх да беларуска-расійскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі