Сябры АГП запланавалі 4 пікеты супраць выязной пошліны ў Брэсце

"Шмат нашых гараджанаў, суграмадзянаў звязваюць тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы не толькі нейкімі эканамічнымі стасункамі, але і сяброўска-сямейнымі, — распавядае Еўрарадыё старшыня абласной структуры "Аб'яднанай грамадзянскай партыі" Уладзімір Вуек. — Шмат у каго ёсць за мяжой сябры і родзічы. Напрыклад, шмат маіх сяброў маюць сем'і на тэрыторыі Польшчы, якія ад Брэста да Тэрэспаля знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах".
 
Нагадаем, што ўвесці выязную пошліну для беларусаў, якія робяць пакупкі за мяжой, прапанаваў падчас наведвання завода "Мотавела" Аляксандр Лукашэнка. Са словаў Уладзіміра Вуека, "$100 з носу" асабліва адчувальна ўдарыць па жыхарах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
 
Фота: future-ua.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі