Святлана Ціханоўская: муж ухваліў маё рашэнне ісці да канца

Святлана Ціханоўская: муж ухваліў маё рашэнне ісці да канца

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская ўпэўненая, што муж падтрымлівае яе рашэнне ісці да канца на сёлетніх выбарах. Як заявіла кандыдатка ў інтэрв'ю парталу TUT.by, пра гэта арыштаваны Сяргей Ціханоўскі паведаміў ёй з-за кратаў. 

Яна сказала, што не хоча распавядаць падрабязнасці, але ведае, што муж падтрымлівае яе рашэнне. У тым ліку і рашэнне пра стварэнне аб'яднанага штаба з прыхільнікамі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы

Дарэчы, да свайго затрымання Сяргей Ціханоўскі заяўляў, што нельга ўдзельнічаць у выбарах, дзе кандыдатам будзе Аляксандр Лукашэнка, а галасы падлічваць Лідзія Ярмошына

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі