"Суворы беларус" Зялкоўскі хацеў вылучацца ў прэзідэнты ад БХД

"Суворы беларус" Зялкоўскі хацеў вылучацца ў прэзідэнты ад БХД

Віталь Зялкоўскі, вядомы як "суворы беларус", хоча вылучацца ў прэзідэнты ад аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Як паведамляе прэс-служба БХД, з такой прапановай ён звярнуўся ў арганізацыю 4 лістапада.

Раней Зялкоўскі ўваходзіў у Ліберальна-дэмакратычную партыю, аднак у інтэрв'ю СМІ заяўляў, што яго вылучэнне не мае ніякага дачынення да гэтай партыі. З улікам гэтага кіраўніцтва БХД найперш прапанавала "сувораму беларусу" ўступіць у БХД шараговым сябрам, папярэдне пацвердзіўшы выхад з іншых палітычных структураў.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што БХД дзейнічае ў статусе аргкамітэта і не мае рэгістрацыі як палітычная партыя. 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі