Сусветны банк: Стрымліваць курс рубля ў Беларусі вельмі рызыкоўна

Улады Беларусі ва ўмовах невысокага ўзроўню золатавалютных рэзерваў і аслаблення валют у краінах-асноўных гандлёвых партнёрах павінны прытрымлівацца больш гнуткай курсавой палітыкі, лічаць у Сусветным банку.

"У той час, калі золатавалютныя рэзервы краіны знаходзяцца на 1,2 месяцы імпарту, вельмі рызыкоўна было б кіраваць, не дапускаць аслаблення курса, калі валюта краін-партнёраў аслабляецца", — цытуе словы старэйшага эканаміста Сусветнага банку па Беларусі і Украіне Себасціяна Экарта "Інтэрфакс".

БЕЛТА дадае, што, паводле Эканамічнага агляду Сусветнага банку па Беларусі, у першым паўгоддзі 2014 года ў нашай краіне рэзка скараціўся імпарт тавараў, паколькі працягвалася ўстойлівае аслабленне беларускага рубля да долара. Дэфіцыт гандлю таварамі знізіўся да 0,7% ВУП (у параўнанні з 3,9% год таму). Прафіцыт гандлю паслугамі ў памеры 2,1% ВУП забяспечыў агульны прафіцыт знешняга гандлю ў памеры 1,4%.

Інфляцыя ў студзені-верасні сёлета склала 13,4% (за такі ж перыяд у 2013 годзе было 10%). Такі ўзровень інфляцыі спецыялісты Сусветнага банка тлумачаць павышэннем тарыфаў на паслугі транспарту і жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама цэн на прадукты харчавання.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі