Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна не была адмененая з-за выбуху ў метро

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна не была адмененая з-за выбуху ў метро

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна не была адмененая з-за выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга. Яна праходзіць у гэтыя хвіліны ў Канстанцінаўскім палацы. Пра гэта было паведамлена ў эфіры тэлеканала “Дождь”. У метро загінулі 10 чалавек, каля 50 чалавек параненыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі мусіць прайсці ў панядзелак у Санкт-Пецярбургу. Лукашэнка і Пуцін збіраюцца абмеркаваць развіццё двухбаковых беларуска-расійскіх адносін. Чакаецца, што гаворка пойдзе пра канфліктную сітуацыю, звязаную з цаной на расійскі газ для Беларусі і з пастаўкамі нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі