Вы тут

Супрацоўнік КДБ забіты ў Мінску з паляўнічай стрэльбы

Паляўнічая стрэльба / Ілюстрацыйнае фота​

Падчас правядзення спецмерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў быў адкрыты агонь са стрэльбы на паражэнне, паведамляе КДБ.

"Асабліва небяспечны злачынец" у выніку смяротна параніў супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі. Агнём у адказ стралок быў знішчаны.

Супрацоўнік КДБ ад атрыманых ран памёр. СК узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).

Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.

(18+) Відэа забойства супрацоўніка КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.