Супраць каляровых рэвалюцый і тэрарызму Беларусь будзе змагацца разам з Кітаем

Супраць каляровых рэвалюцый і тэрарызму Беларусь будзе змагацца разам з Кітаем

Беларусь і Кітай хочуць стварыць працоўную групу па барацьбе з каляровымі рэвалюцыямі і тэрарызмам. Гэтае пытанне абмеркавалі на сустрэчы 16 траўня Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін

Як паведамляе БЕЛТА, кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае намер Кітая браць на сябе абавязак па абароне міру ва ўсім свеце. "Прыкладам гэтаму з'яўляюцца ўзаемаадносіны нашых краін у галіне забеспячэння бяспекі, ваеннай сферы і па лініі спецыяльных службаў. Стварэнне сумеснай пастаянна дзеючай рабочай групы па барацьбе з каляровымі рэвалюцыямі і супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму, унутранаму сепаратызму і рэлігійнаму экстрэмізму надасць новы імпульс ўзаемадзеянню ў гэтых сферах", — заявіў на сустрэчы кіраўнік нашай дзяржавы.

Таксама Лукашнка выказаў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ваенна-тэхнічнай супрацы. Былі агучаныя такія праекты, як мадэрнізацыя рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз", распрацоўка сучасных узораў узбраення, ваеннай тэхнікі ды іншай экспартна арыентаванай прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, сёння Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая выходзяць на падпісанне новых пагадненняў, каб наладзіць больш блізкія кантакты па такіх напрамках, як следчая і экспертная праца, узгодненая міграцыйная палітыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі