Пракуратура Заводскага раёна Мінска ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага ўрача адной са сталічных клінік. Галоўнага ўрача падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Аб якой клініцы ідзе гаворка, у паведамленні пракуратуры не гаворыцца. Вядома толькі, што галоўны лекар узначальваў камісію па ўстанаўленню надбавак. Аднак у жніўні 2021 года ён аднаасобна прыняў рашэнне "без вынясення на абмеркаванне названай камісіі пытання аб павелічэнні працэнта надбавак шэрагу супрацоўнікаў". Працэнт надбаўкі за складанасць і напружанасць у працы некаторым быў павялічаны да 71,5%, а "дадзеная надбаўка фінансуецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту". Гэтую надбаўку медыкі атрымлівалі да жніўня 2022 года. У выніку дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры больш за 119 тысяч рублёў, палічылі ў пракуратуры.
Крымінальную справу супраць галоўнага ўрача завялі па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.