“Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі / t.me/belzhd_live

25 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.  

Як нагадваюць праваабаронцы, днямі КДБ затрымаў 15-гадовага брата адміністратара каналу “Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Пасля гэтага сілавікі выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць яго дзейнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.