Судовы канвеер як прыкмета народнага адзінства — стрым з Усавым

Судовы канвеер як прыкмета народнага адзінства — стрым з Усавым

Напярэдадні нядаўна прыдуманага лукашэнкаўскімі ідэолагамі “Дня народнага адзінства” завершыўся разгляд справы “аб спробе дзяржаўнага перавароту” і на 12 гадоў адпраўляюць за краты пушкініста Аляксандра Фядуту, юрыста Юрыя Зянковіча і лідара ПБНФ Рыгора Кастусёва. А на наступны пасля абвяшчэння прысуду дзень абвяшчаюць пра намер правесці амністыю да “свята” 17 верасня і… вызначыцца наконт пазбаўлення грамадзянства Беларусі тых, хто вымушаны быў з’ехаць з краіны праз рэпрэсіі і пераслед.

Ці атрымалася ў лукашэнкаўскай прапаганды “зляпіць” з Фядуты, Зянковіча і Кастусёва “крывавых злачынцаў”? Ці стане амністыя прыкметай таго, што Лукашэнка нарэшце паверыў у сваю перамогу над пратэстам? Што стаіць за маўчаннем Пераходнага кабінета і ці варта ўвагі тое, што адбываецца з Форумам дэмакратычных сіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі