Суд па справе аб гібелі радавога Коржыча. Дзень чацвёрты

Суд по делу о гибели рядового Коржича. День четвертый

У судзе Маскоўскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча.

На першым паседжанні пракурор Юрый Шарснёў зачытаў абвінавачванне. Пасля дала паказанні маці Аляксандра Святлана Коржыч, і суд прыступіў да допыту пацярпелых салдат. На трэцяе паседжанне суда пацярпелая Коржыч не прыйшла, патлумачыўшы гэта тым, што ёй нецікава слухаць паказанні салдат. Яна хацела б прысутнічаць на допыце абвінавачаных і заяўленых сведак. Сёння працягнецца допыт пацярпелых.

Абвінавачанне выстаўленае тром сяржантам: 23-гадоваму Яўгену Бараноўскаму, 20-гадоваму Ягору Скуратовічу і 22-гадоваму Антону Вяжэвічу. Іх абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару службовай асобай) і ч. 3 арт. 455 КК (злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Бараноўскі таксама абвінавачваецца па ч. 1 арт. 205 (крадзеж). Ён віну прызнаў часткова па ўсіх артыкулах, а Скуратовіч і Вяжэвіч не прызналі ч. 3 арт. 455 — тую, якая тычыцца смерці радавога Коржыча.

Маці Коржыча не верыць у самагубства сына. Яна лічыць, што яго забілі. 10 жніўня пацярпелыя салдаты распавядалі суду, што незадоўга да трагедыі ён скардзіўся ім на паталагічную боязь таго, што адбываецца, а таксама дзяліўся думкамі пра тое, што ў медроце яго лечаць не тымі лекамі. Пацярпелыя вайскоўцы таксама казалі, што Саша баяўся памерці.

Цела Сашы Коржыча знайшлі ў пятлі 3 кастрычніка 2017 года ў склепе медыцынскай роты вайсковай часткі. У салдата былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка.

Расследаванне гібелі 21-гадовага пінчука доўжылася паўгода. Увесь гэты час следства адпрацоўвала тры версіі здарэння ў Печах: забойства, давядзенне да самагубства і самагубства. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства калегі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі