Вы тут

Суд па кнізе "Беларуская нацыянальная ідэя" спынілі

Кніга "Беларуская нацыянальная ідэя" / Еўрарадыё

Судовую справу над Ягорам Старавойтавым, якога вінавацяць у захоўванні "экстрэмісцкай" кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя", спынілі. Бо скончыліся два месяцы, адведзеныя на прыцягненне да адміністрацыйнага спагнання. Кнігу хлопцу не вернуць — яе далучылі да справы.

Апошняе пасяджэнне прайшло 9 красавіка. Тады суддзя ўзяў перапынак, каб "пачытаць кнігу", і адправіў справу на дапрацоўку.

У кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" ўваходзяць гутаркі з пісьменнікамі, мастакамі, філосафамі, грамадскімі дзеячамі, узятыя ў праграме Еўрарадыё "Ідэя Х", якую вядуць Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў.

Суд па "экстрэмісцкай" кнізе спынілі / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.