Суд не стаў пераводзіць палітвязня Ігара Банцара з "хіміі" ў калонію

Суд не стаў пераводзіць палітвязня Ігара Банцара з "хіміі" ў калонію

24 лістапада ў Віцебску адбыўся новы суд над палітзняволеным музыкам Ігарам Банцарам. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", суд адмовіў адміністрацыі віцебскай "хіміі", якая хацела перавесці Банцара на больш жорсткі рэжым у калонію.

Банцара асудзілі па абвінавачанні ў хуліганстве на 1,5 года "хіміі". Выйсці на волю ён мусіў у лютым 2022 года. У верасні яго судзілі дадаткова і прызначылі калонію, аднак гэты прысуд быў адменены, бо ў ім спаслаліся на артыкул 415, нядаўна выключаны з Крымінальнага кодэкса. Калі б прысуд заставаўся правамоцным, тэрмін пакарання Банцара скончыўся б сёлета ў лістападзе. Пасля новага рашэння суда застаецца незразумелым, калі завершыцца тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі