Вы тут

Суд над Севярынцам будзе закрытым нават для родных

Павел Севярынец / Еўрарадыё

Суд у Магілёве над Паўлам Севярынцам і іншымі палітвязнямі —  актывістамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўгенам Афнагелем, Максімам Вінярскім, Андрэем Войнічам, Дзмітрыем Казловым, Паўлам Юхневічам — будзе закрыты.  На працэс, які пачнецца 12 траўня, не пусцяць нават сваякоў. Пра гэта паведаміла жонка Паўла Вольга Севярынец.

"Шкада, нічога не даведаемся пра іх сэнсацыйнае раследаванне, а можа проста там справа ні аб чым і сорамна, каб гэта проста нехта пабачыў.", — піша Вольга.

Павел Севярынец знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года, яго вінавацяць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Палітык прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.