Суд над Сцяпанам Латыпавым перанеслі на 30 ліпеня

Суд над Сцяпанам Латыпавым перанеслі на 30 ліпеня

Суд над Сцяпанам Латыпавым усё ж перанеслі на 30 ліпеня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Лекары накіравалі палітвязня на дадатковае абследаванне. Яго вярнулі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Як распавядала Еўрарадыё, Латыпаву ад спёкі і задухі стала кепска, падняўся ціск. Укол, зроблены лекарам, не дапамог, таму яму выклікалі "хуткую". Перад тым як пусціць у залу да Латыпава, фельчараў агледзела ахова. 

Пасля абеду суд працягнуўся, але без абвінавачанага. Суддзя Аляксандр Воўк абвясціў, што "ў сувязі з немагчымасцю працягу паседжання без прысутнасці абвінавачанага" працэс працягнецца заўтра, 30 ліпеня, у 10:00. Пры гэтым суддзя не назваў прычыну адсутнасці Латыпава. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі