"Памятаю, што біў. За што — не памятаю". Суд над камандзірамі роты ў Печах

Прапаршчык Артур Вірбал і яго адвакат. Фота: Еўрарадыё
Прапаршчык Артур Вірбал і яго адвакат. Фота: Еўрарадыё

3 кастрычніка Мінскі абласны суд працягваў разглядаць справу старшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбала. Першы камандаваў ротай, у якой служыў загінулы восенню 2017 года пінчук Аляксандр Коржыч, другі быў у гэтай роце старшыной.

Вайскоўцам выстаўлены абвінавачанні па частках 1 і 2 артыкула 455 Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, бяздзейнасць улады і перавышэнне ўлады з прымяненнем гвалту. Першапачаткова крымінальныя справы супраць іх заводзілі па іншых артыкулах, аднак пазней Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што дзеянні Сукавенкі і Вірбала хоць і былі злачыннымі, але не сталі прычынай самагубства Коржыча. Справа камандзіраў роты выдзелена ў асобную вытворчасць і вядзецца асобна ад "справы Коржыча", у разглядзе якой цяпер абвешчаны перапынак. Больш за тое, на першым пасяджэнні, якой адбылося 1 кастрычніка, высветлілася, што Святлана Коржыч — маці загінулага радавога — не праходзіць па справе Сукавенкі і Вірбала пацярпелай.

Пацярпелымі па гэтай справе прызнаныя сямёра вайскоўцаў тэрміновай службы. Гэта сяржанты, абвінавачаныя па "справе Коржыча": Бараноўскі, Вяжэвіч і Скуратовіч, — а таксама Брыцікаў, Берднік, Субоцкі і Шулякоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі