Суд адхіліў іск прафсаюза РЭП да сайта belnovosti.by

Суд адхіліў іск прафсаюза РЭП да сайта belnovosti.by

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў у разглядзе іска прафсаюза РЭП у абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да сайта belnovosti.by. Кіраўнікі прафсаюза рыхтуюць апеляцыю. Справа тычыцца артыкула “Фіктыўны РЭП Фядыніча”.

“Гледзячы, як суддзя вядзе гэты працэс, як адмаўляе нашы хадайніцтвы, я быў падрыхтаваны да адмовы, — распавёў Еўрарадыё лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. — Будзем падаваць апеляцыю. Столькі фактаў без дакументаў на тым сайце. Карацей, адмовілі і кропка”.

У траўні 2018 года на сайце belnovosti.by з’явіўся матэрыял “Фіктыўны РЭП Фядыніча”. Аўтар сцвярджае, што пад прыкрыццём дзейнасці прафсаюза лідары арганізацыі атрымліваюць грошы для фінансавання свайго жыцця. Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік яшчэ летась звярнуліся ў суд і патрабуюць ад сайта абвяржэння.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 14.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі