Вы тут

Створана рабочая група для ацэнкі страт ад забруджанай нафты

БЕЛТА

Створана беларуска-расійская рабочая група для ацэнкі страт ад забруджанай нафты ў нафтаправодзе "Дружба" і для вызначэння спосабаў кампенсацыі. У ёй будуць працаваць прадстаўнікі "Белнафтахіма" і Мінэнерга Расіі. Пра гэта па выніках сустрэчы з беларускім віцэ-прэм'ерам Ігарам Ляшэнкам заявіў расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, інфармуе ТАСС.

Па словах Козака, спецыялісты павінны падлічыць, "што ёсць рэальная шкода, а што папяровая". Яны вызначаць, ад чаго зламалася абсталяванне — "ад гэтай нафты або ад натуральнага зносу". Расійскі віцэ-прэм'ер кажа, што падлік кампенсацый пакуль не прыярытэт, бо найперш трэба ліквідаваць наступствы.

Раней беларускі бок заяўляў розныя сумы стратаў ад неякаснай расійскай нафты — ад 100 млн долараў да некалькіх соцень мільёнаў долараў.