Вы тут

Стваральнік канала "Трэці Рэгіён Беларусь" затрыманы пры вяртанні на радзіму

Алег Канавалаў пасля затрымання / кадр з відэа

Сілавікі затрымалі стваральніка YouTube-канала "Трэці Рэгіён Беларусь" гамельчука Алега Канавалава.

У 2020 годзе ён пераехаў ва Украіну. На навагоднія святы Канавалаў вярнуўся ў Беларусь, і тут яго затрымалі.

Прэс-служба МУС заявіла, што Канавалаў дэаноніў у інтэрнэце сілавікоў, каментаваў "справу Зельцэра" і "прапагандаваў узброены супраціў".  Дарэчы, у канала "Трэці Рэгіён Беларусь" па 20 праглядаў на відэа і менш за 400 падпісчыкаў.

Паводле папярэдніх звестак праваабаронцаў, на гамельчука пачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.