Студэнта БДУ за ўдзел у "масавых беспарадках" асудзілі на 4 гады калоніі

Студэнта БДУ за ўдзел у "масавых беспарадках" асудзілі на 4 гады калоніі

Студэнта 4-га курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Івана Дацышына за ўдзел у "масавых беспарадках" асудзілі на 4 гады калоніі узмоцненага рэжыму. Ён прызнаў віну — кідаў камень у бок аўтобуса з сілавікамі, паведамляе spring96.org.

Крымінальную справу 21-гадовага Дацышына разглядаў суд Маскоўскага раёна сталіцы, суддзя — Таццяна Пірожнікава, пракурор — Валерый Гадуноў.

Камень паляцеў у бок аўтобуса з міліцыяй падчас адной з акцый пратэсту ў Мінску — у ноч з 11 на 12 жніўня 2020-га на праспекце Дзяржынскага каля парка Паўлава. Сілавікі пад'ехалі на аўтобусе, выбеглі з яго і пачалі затрымліваць людзей. Хлопец казаў у судзе, што кінуў толькі адзін камень, бо хацеў, каб міліцыя сыйшла і не затрымлівала людзей. Ён не бачыў, ці трапіў ён куды-небудзь праз дрэнны зрок.

Пацярпелыя міліцыянеры, якія былі ў судзе, не мелі прэтэнзій да абвінавачанага, выбачэнні яго прынялі. Яны, дарэчы, казалі, што пацярпелі ад чалавека, не падобнага на гэтага студэнта.

Студэнта БДУ за ўдзел у "масавых беспарадках" асудзілі на 4 гады калоніі
У судзе / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі