Студэнт БДУ незаконна абмяняў больш за 2 мільёны долараў (відэа)

Паведамляецца, што за 7 месяцаў студэнт-замежнік незаконна канвертаваў у замежную валюту больш за 20 мільярдаў рублёў. За аказаныя паслугі ён атрымліваў свой адсотак. Дзеянні маладога чалавека былі класіфікаваныя як "незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры".



Падазраваны доўгі час дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі ў складзе групы асобаў, якія скупляла ў сталіцы валюту "ў інтарэсах трэціх асобаў". Іх паслугамі карысталіся найперш індывідуальныя прадпрымальнікі, кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання, якія "здзяйснялі актыўныя аперацыі ў ценявым сектары эканомікі і не хацелі афішаваць свае звышпрыбыткі".



Замежнік затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары, праводзіцца расследаванне, паведамляе "Интерфакс-Запад".
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі