Вы тут

Стральба ў нямецкім горадзе Гале, ёсць загінулыя

У нямецкім горадзе Гале шукаюць стралка / bild.de

9 кастрычніка ў нямецкім горадзе Гале (федэральная зямля Саксонія-Ангальт) адбылася стральба. Інфармацыя пакуль супярэчлівая. З паведамленняў нямецкіх СМІ вынікае, што невядомы злачынец адкрыў стральбу з аўтамата каля сінагогі і яўрэйскіх могілак (па іншых звестках, ён кінуў гранату). Зламысніку ці зламыснікам удалося ўцячы.

Мясцовая паліцыя заклікае жыхароў горада заставацца ў сваіх дамах. Закрыты чыгуначны вакзал. Ужо затрыманы адзін падазраваны ў нападзе.

Напад адбыўся ў дзень рэлігійнага яўрэйскага свята.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.