Стаў вядомы расклад матчаў хакейнай зборнай Беларусі на ЧС-2016

Апублікаваны расклад матчаў хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2016 года. Ён пройдзе з 6 да 22 траўня ў Расіі. Беларуская зборная патрапіла ў групу В, будзе гуляць у Санкт-Пецярбургу. Сапернікамі беларусаў будуць зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Славакіі, Францыі, Нямеччыны і Венгрыі.

У групе А ў Маскве згуляюць зборныя Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана.

Беларусь 6 траўня пачне чэмпіянат з матча з Фінляндыяй (пачатак у 20.15). Далей будуць гульні з ЗША (7 траўня, 20.15), Канадай (9 траўня, 16.15), Славакіяй (11 траўня, 16.15), Нямеччынай (13 траўня, 20.15), Венгрыяй (14 траўня, 16.15) і Францыяй (17 траўня, пачатак у 16.15).


Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі