Вы тут

Стаў вядомы генеральны партнёр хакейнага мінскага "Дынама"

Старшыня назіральнай рады "А-100" Аляксандр Цэнтэр і гендырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў / hcdinamo.by

Стаў вядомы генеральны партнёр хакейнага мінскага "Дынама". Гэта — група кампаній "А-100". Пагадненне разлічана на адзін сезон, паведамляе hcdinamo.by.

Гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў кажа, што "Дынама" ўпершыню "заключае з камерцыйным партнёрам настолькі маштабнае пагадненне". Ён нагадаў, што аб'ём фінансавання з боку дзяржавы штогод змяншаецца. Па словах Баскава, сума пагаднення з "А-100" "складае значную частку бюджэту "Дынама", практычна роўную той, што выдзяляе наш генеральны спонсар ААТ "Беларуськалій".

Гендырэктар дынамаўцаў лічыць, што цяпер клуб можа "з упэўненасцю крочыць у наступны сезон Кантынентальнай хакейнай лігі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.