Развітанне з акцёрам Сяргеем Жураўлём пройдзе ў панядзелак у 11:00

Кіраўніца аддзелу знешніх сувязяў Купалаўскага тэатра Дыяна Даражок распавяла Еўрарадыё калі будзе праходзіць развітанне з Сяргеем Жураўлём.

“Стала вядома, што развітанне адбудзецца ў панядзелак на сцэне тэатра імя Янкі Купалы. Развітанне пачнецца аб 11:00. З 12:30 да 13:00 будзе грамадзянская паніхіда, яна будзе таксама на сцэне тэатра. А 14:00 гадзіне плануецца пахаванне на Усходніх могілках Мінска”, — сказала Дыяна Даражок.

Народны артыст Беларусі, акцёр Купалаўскага тэатра Сяргей Журавель, пайшоў з жыцця сёння, 14 жніўня, на 62-м годзе жыцця. Абставіны смерці артыста пакуль не паведамляюцца.

Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель

Фота: тэатра імя Янкі Купалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі