Вы тут

Статкевіч: Пальчэўскі нармальна выйшаў з гэтай сітуацыі

Мікалай Статкевіч, фота Еўрарадыё.

27 красавіка на афіцыйнай старонцы зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" з'явіўся тэкст, дзе гаварылася аб вярбоўцы спецслужбамі аднаго з сяброў арганізацыі ― Сяргея Пальчэўскага. Ён прызнаецца, што падчас знаходжання ў СІЗА КДБ пад пагрозамі пагадзіўся супрацоўнічаць са спецслужбамі і нават атрымаў кодавае імя "Артур". Цяпер Пальчэўскі, які па-ранейшаму з'яўляецца фігурантам "справы "Белага легіёна", недаступны для каментарыяў.

Сваім меркаваннем аб сітуацыі з Еўрарадыё падзяліўся Мікалай Статкевіч, які некалькі разоў трапляў у "Амерыканку". Ён лічыць, што Пальчэўскі нармальна вышаў з гэтай няпростай сітуацыі. "Безумоўна, лепш не даваць падпіску. Але калі ўжо так склалася, калі паставілі перад такім выбарам, то, безумоўна, самае лепшае, што можна зрабіць ― прызнацца. Да яго пытанняў няма", ― сказаў апазіцыянер.

Статкевіч таксама паведаміў, што вярбоўка дзеячаў апазіцыі спецслужбамі ― звычайная справа. Такія метады беларускі КДБ выкарыстоўвае ў сваёй працы часта. У той жа час сам Статкевіч са спробамі вярбоўкі не сутыкаўся.