Стася прызналі лепшым хакеістам Беларусі, лепшым трэнерам — Захарава

Нападаючага зборнай Беларусі і "Нафтахіміка" Андрэя Стася прызналі лепшым хакеістам Беларусі мінулага сезона, лепшым трэнерам — Міхаіла Захарава, галоўнага трэнера мінскага "Юнацтва". Такое рашэнне ў аўторак прыняў выканкам Федэрацыі хакея Беларусі.

Старшыня федэрацыі хакея Беларусі назваў казлом аўтара скаргі на Стася

Андрэю Стасю 27 гадоў. У мінулым сезоне ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі ён у 47 матчах набраў 13 ачкоў (5 закінутых шайбаў і 8 галявых перадачаў). На нядаўнім чэмпіянаце свету, які прайшоў у Расіі і склаўся для беларускай зборнай няўдала, Стась закінуў 5 шайбаў (лепшы вынік у нашай камандзе).

Міхаілу Захараву 54 гады. "Юнацтва" пад яго кіраўніцтвам сёлета стала чэмпіёнам нашай краіны.

Фота: junost.org