Вы тут

Стартап PandaDoc прыцягнуў фінансаванне на 1 мільярд долараў

PandaDoc / Еўрарадыё

Стартап беларускай ІТ-кампаніі PandaDoc завяршыў раўнд фінансавання С. У яго рамках кампанія прыцягнула як мінімум 1 мільярд долараў, піша techcrunch.com. Дакладная сума фінансавання не называецца.

Заснавальнік кампаніі Мікіта Мікада паведаміў, што кампанія плануе паглыбляць дзейнасць у тых галінах, дзе ўжо вядзе працу. "У той жа час плануем выйсці на сусветны рынак сёлета і інвеставаць у лакалізацыю і міжнародны рост", — дадаў ён.

Стартап PandaDoc дазваляе ствараць, публікаваць і падпісваць афіцыйныя дакументы ў інтэрнэце. На сёння ім карыстаюцца прыкладна ў 130 краінах. База карыстальнікаў за апошні года павялічылася на 80%, а выручка — на 63%.

Кампанія базуецца ў Сан-Францыска, але мае шырокія аперацыі ў Беларусі. Летась яе заснавальнік Мікіта Мікада падтрымаў фонд былых сілавікоў, пасля чаго ў беларускім офісе прайшлі ператрусы, а некалькі супрацоўнікаў трапілі за краты. Апошні з іх, Уладзімір Куўшынаў, выйшаў на волю толькі ў жніўні 2021-га. "Справу ПандаДок" закрылі пасля выплаты "кампенсацыі" дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.